03.11.2022. Творчая сустрэча з Ірынай Калеснікавай у рамках выставы карцін з лямцу «Цёплыя далоні»

3 лістапада 2022 года ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д. Шчамялёва адбылася творчая сустрэча з Ірынай Калеснікавай у рамках выставы карцін з лямцу "Цёплыя далоні".

У рамках сустрэчы Ірына Калеснікава правяла аўтарскую экскурсію па выставе «Цёплыя далоні». Мастак распавяла як знаходзіць сюжэты для сваіх твораў і што стаіць за працэсам стварэння карціны ад задумы да апошняй дэталі. Госці сустрэчы атрымалі магчымасць пазнаёміцца і асабіста пагутарыць з мастаком, а таксама задаць пытанні.

У фінале сустрэчы Ірына Калеснікава правяла дэма-клас і падзялілася асноўнымі тонкасцямі і нюансамі валодання тэхнікай аўтарскага аб'ёмнага валення. Кожны жадаючы паўдзельнічаў у стварэнні арыгінальнай карціны з лямцу і адчуў цяпло гэтага унікальнага матэрыялу ў сваіх далонях!

585