Дзяржаўная ўстанова «Музей гісторыі горада Мінска»

Размешчаны музей у гістарычным цэнтры Мінска на тэрыторыі Верхняга горада. Для наведвальнікаў музей адчыніў свае дзверы 8 мая 2010 г. экспазіцыяй "Мастак. Грамадзянін. Герой", прысвечанай Герою Беларусі, народнаму мастаку Беларусі, Ганароваму грамадзяніну горада Мінска Міхаілу Андрэевічу Савіцкаму. Фонды музея ўключаюць больш за 7 тысяч адзінак захоўвання (2012). Іх аснову складаюць калекцыі археалагічных раскопак Мінска XI-XIX стст., прадметаў побыту, фотаапаратаў канца XIX-XX стст., жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мемарыяльныя зборы знакамітых асоб.

У структуру музея ўваходзяць:
• Мінская гарадская ратуша
• Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага
• Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д.Щемелёва
• Майстэрня-музей Івана Міско
• Арт-гасцёўня «Высокае месца»
• Археалагічны музей «Верхні горад»
• Экспазіцыя «Карэтная»
• Экспазіцыя «Конная чыгунка»
• Музей «Лошыцкая сядзіба»

Мінская гарадская ратуша (пл. Свабоды, 2а), Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15), Гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Д. Шчамялёва (пр. Ракасоўскага, 49), Майстэрня-музей народнага мастака Беларусі скульптара Івана Міско (вул. Інтэрнацыянальная, 11а), Флігель Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу (праезд Чыжэўскіх, 10).
У музеі арганізуюцца зменныя тэматычныя выставы, у тым ліку міжнародныя, на аснове збораў калекцыянераў, мастакоў, фатографаў, розных арганізацый і ўстаноў, а таксама ладзяцца разнастайныя творчыя праекты: канцэрты, семінары, канферэнцыі, акцыі, пленэры.

Афiша